среда, 27 июля 2011 г.

Маё першае інтэрв'ю


Нядаўна ў мяне першы раз узялі персанальнае інтэрв'ю... Як у арганізатара выставы "Іншасвет" у Тэатры беларускай драматургіі. Ці не зашмат мне гонару?.. Віною ўсяму - мой сябар Андрэй Дзічэнка, што стаіць на фотаздымку справа.


Зараз у Тэатры беларускай драматургіі праходзіць першая супольная выстава “Іншасвету” - плеяды незвычайных творцаў, арганізаванай 26-гадовым супрацоўнікам тэатра, куратарам Алесем Сухадолавым. Праект прадстаўляе кола менскіх мастакоў, у творчасці якіх пераважае эзатэрычны пачатак:  Віктара Васюкевіча, Сяргея Пыжыкава, Афелію Міхлееву, Вячаслава Аўгусціновіча, Аляксандра Крэса і Аляксандра Завадскага.

Алесь распавёў нам пра аб’яднанне, пра тое, як гэта – займацца куратарствам у Беларусі, памазгаваў над актуальнасцю нашага мастацтва ды задумаўся над індывідуальнасцю ў гэтай сферы.

Калі разгледзець тваю куратарскую дзейнасць, можна заўважыць, што ты сябруеш з мастакамі, якія працуюць у некласічным стылі. Чым абумоўлены такі выбар?

Мне не цікава працаваць з тымі, хто вядомы і усім зразумелы. Я заўсёды ў жыцці імкнуўся займацца не даследаванымі раней пытаннямі. Там, дзе ёсць поле для дзейнасці і ёсць свабода. Таму і з мастакоў мяне цікавяць тыя, хто знаходзіцца па-за ўсякімі рухамі-тусоўкамі. Такія аўтары, пра якіх ёсць што сказаць новага. Да таго ж, я атрымліваю асалоду ад працэсу ўзаемадзеяння з гледачом, калі ты яму прапаноўваеш штосьці новае, нязвыклае – гэта правакуе, часам сустракае супраціў, але ж гэта дадае справе вастрыні, адрэналіну. Таму з некласічнымі аўтарамі працаваць цікавей... Далей>>>
www.34mag.net

Комментариев нет:

Отправить комментарий