У другой палове чэрвеня мой сябар Алесь Завадскі запрасіў мяне ў Маладзечна на пленэр драўлянай скульптуры "Сонечная цеплыня дрэва", у якім ён прымаў удзел. Прапаную вашай увазе падрабязны фотарэпартаж з гэтага безумоўна цікавага мерапрыемства.
| Аляксандр Завадскі і ягоная праца "Купалле", якую можна з розных вуглоў бачыць па-новаму |
| Алег Пракарына і яго скульптурная кампазіцыя "Човен жыцця" |
| Майстар Васіль Сілкоў і ягоная "Жняя" - найбольш блізкая да традыцый продкаў праца |
| Будынак дзіцячага цэнтра культуры "Расток", на базе якога праходзіла мерапрыемства. Кажуць, былая панская сядзіба. |
| Уладзімір Хіхіч і ягоны "Анёл-Пасланнік", падобны да іншапланецянаў з фільма "Знакі" М. Найта Шыямалана |
| Разьбяр Мікалай Задрэйка і ягоны "Лебядзь" |
| "Цмок" Мікалая Задрэйкі |
| "Смоўж" Алега Шапеля |
| Алег Шапель "Ясь і Яніна" |
| Работа Івана Васілевіча |
| "Нептун" Сяргея Дубягі |
| Хітры "Кот" Сяргея Дубягі |
| Вялікі "Мядзведзь" Фёдара Клунко |
| Марына Вабішчэвіч, сяброўка маёй жонкі з дзяцінства, спявае на закрыцці пленэру |
| Валерый Казлоўскі на фоне сваёй "Горкі-бум" з вавёркамі. На руках у скульптара - мой сабака Джэры. |
| Мая жонка Таццяна |
| Паветраныя "Сычы" Леаніда Сінько |
Комментариев нет:
Отправить комментарий