Нарэшце мне ўдалося спраўдзіць задуму, якую я доўгі час выношваў - здзейсніць супольную выставу эзатэрычнага мастацтва. Хацелася, вядома, правесці яе ў музеі ці прафесійнай галерэі... але ўдалося толькі ў абмежаванай прасторы тэатральнага фае. Але выстава смелая, і ёй можна ганарыцца!
У праекце прымаюць удзел мастакі Віктар Васюкевіч, Сяргей Пыжыкаў, Вячаслаў Аўгусціновіч, Аляксандр Крэс, Афелія Міхлеева, а таксама скульптар Аляксандр Завадскі.
Панарама Галерэі РТБД
Удзельнікі выставы
Музыкі, навучэнцы Гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка Паліна Бабова, Дар'я Елісеева і Яна Аляхновіч стваралі цудоўны музычны акампанемент з авангардных твораў сучасных кампазітараў.
Праект “Іншасвет” прадстаўляе кола мінскіх мастакоў, у творчасці якіх пераважае эзатэрычны пачатак. Абсалютна розныя, незалежныя адно ад аднаго аўтары, чые працы нясуць сугучную энергетыку і засяроджаны на раскрыцці таямніц унутранага космасу. Медытатыўныя паводле настрою, гарманічныя паводле кампазіцыі і колеравага вырашэння, яны закранаюць пачуцці любові, унутранага хараства, свабоды чалавечага духу. Гэтыя акалічнасці дазваляюць смела аднесці падобныя вопыты да стылістыкі “new-age”, што імкліва пашыраецца ў сферы сучаснага мастацтва (згадаем трыўмф фільма “Дрэва жыцця”, папулярнасць музыкі “Enigma”, “Era” і інш.). Не хочацца быць катэгарычным, але менавіта ў пошуку новых форм і сцвярджэнні новых сэнсаў, звязаных з пашырэннем чалавечых ведаў пра Сусвет, разуменнем яго духоўнай прыроды, засваеннем вопыту цывілізацый Захаду і Усходу, магчыма, і праяўляюцца тыя тэндэнцыі, што стануцца вызначальнымі для мастацтва ХХІ стагоддзя.
Яшчэ адна характэрная рыса аб’ядноўвае аўтараў, што ўдзельнічаюць у выставе: яны працуюць у традыцыйных мастацкіх тэхніках (станкавы жывапіс, разная драўляная скульптура) без выкарыстання сучасных тэхналогій , але для зместу іх прац характэрны самыя смелыя пошукі і эксперыменты.
Сяргей Пыжыкаў і ягоныя мінімалістычныя працы. Штосьці ў іх ёсць ад усходняй каліграфіі, ад мастацтва "дзэн".
"Зяленіва" С. Пыжыкава
Аляксандр Завадскі
А. Завадскі "Размова"
"Надзея" Аляксандра Завадскага
Ускрыленая і паветраная “Песня адзінства” Віктара Васюкевіча сцвярджае адзінства ўсяго існага, адзінства Творцы і тварэння, г. зн. людзей і Бога, у сусвеце. Мінімалістычныя кампазіцыі Сяргея Пыжыкава спрабуюць зафіксавасць стан цякучасці жыцця, яго імгненных праяў у іх касмічным маштабе. Гарачыня горных краявідаў на палотнах Афеліі Міхлеевай гаворыць пра імклівы палёт душы, абуджае ў сэрцы прагу да новых вяршыняў. Насычаныя колерам абстракцыі Вячаслава Аўгусціновіча выяўляюць глыбокае перажыванне рэчаіснасці ў яе шматслойнай і мнагамернай прыродзе, пярэстай, як узмах матыльковага крыла. Серыя прац “Сонца кветак” Аляксандра Крэса, з аднаго боку, ілюструе натуральныя законы жыцця, яго ўзаемасувязь з першакрыніцай – Сонцам, а з іншага – паказвае парыванне кожнага чалавека, кожнай асобы (кветкі) да Ўсявышняга. Драўляная скульптура Аляксандра Завадскага, што чэрпае свае асновы ў народным мастацтве, вылучаецца імкненнем да раскрыцця нематэрыяльных з’яў і абстрактных паняццяў з дапамогай аб’ёму і пластыкі.
Аляксандр Крэс
"Сонца кветак" Аляксандра Крэса
Кампазіцыі Вячаслава Аўгусціновіча
Творы мастакоў дапоўнены адмысловымі аўтарскімі тэкстамі.
Выстава працягнецца да 21 ліпеня 2011 г.
Адрас: вул. Крапоткіна, 44 "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі".
Уваход вольны: панядзелак-пятніца, з 18.00 да 19.00.
У іншы час можна патрапіць, дамовіўшыся са мной па тэл. (029) 684-67-92.
Госць на адкрыцці артыст Валянцін Салаўёў з Віцебску
Не ў адной толькі нашай душы
-
кастрычнік 2020
Ларыса Рапапорт
«Казкі дзядзькі Якуба» паводле Якуба Коласа ў Беларускім дзяржаўным тэатры
юнага гледача
Падобна, што з’яўленне гэтаг...
Красота красок
-
Художественная галерея «VILNIUS» библиотеки № 18 представляет выставку
живописи Анны Одновал. Торжественное открытие выставки состоялось 21 января
20...
Ирина Сержанина (1967-1993) - к 50-летию художника
-
5 декабря 2017 г. исполняется 50 лет со дня рождения * Ирины Сержаниной*
(1967-1993) - белорусской художницы, чей яркий талант раскрылся на
протяжении не...
Комментариев нет:
Отправить комментарий