У другой палове чэрвеня мой сябар Алесь Завадскі запрасіў мяне ў Маладзечна на пленэр драўлянай скульптуры "Сонечная цеплыня дрэва", у якім ён прымаў удзел. Прапаную вашай увазе падрабязны фотарэпартаж з гэтага безумоўна цікавага мерапрыемства.
Аляксандр Завадскі і ягоная праца "Купалле", якую можна з розных вуглоў бачыць па-новаму |
Алег Пракарына і яго скульптурная кампазіцыя "Човен жыцця" |
Майстар Васіль Сілкоў і ягоная "Жняя" - найбольш блізкая да традыцый продкаў праца |
Будынак дзіцячага цэнтра культуры "Расток", на базе якога праходзіла мерапрыемства. Кажуць, былая панская сядзіба. |
Уладзімір Хіхіч і ягоны "Анёл-Пасланнік", падобны да іншапланецянаў з фільма "Знакі" М. Найта Шыямалана |
Разьбяр Мікалай Задрэйка і ягоны "Лебядзь" |
"Цмок" Мікалая Задрэйкі |
"Смоўж" Алега Шапеля |
Алег Шапель "Ясь і Яніна" |
Работа Івана Васілевіча |
"Нептун" Сяргея Дубягі |
Хітры "Кот" Сяргея Дубягі |
Вялікі "Мядзведзь" Фёдара Клунко |
Марына Вабішчэвіч, сяброўка маёй жонкі з дзяцінства, спявае на закрыцці пленэру |
Валерый Казлоўскі на фоне сваёй "Горкі-бум" з вавёркамі. На руках у скульптара - мой сабака Джэры. |
Мая жонка Таццяна |
Паветраныя "Сычы" Леаніда Сінько |
Комментариев нет:
Отправить комментарий